-1,5 кг паляндвіцы траскі,
-1 л малака,
-500 г бульбы,
-1 цыбуліна,
-1 ст.лыжка мукі,
-2 ст.лыжкі сметанкавага масла,
-корань пятрушкі,
-зеляніна кропу,
-соль- па густу.
Рыбу адварыць у невялікай колькасці вады 10 хвілін пасля закіпання, затым выняць на талерку. У адвар пакласці нарэзаную саломкай бульбу, дробна парэзаныя цыбулю і корань пятрушкі, пасаліць і варыць 10-12 хвілін. У малацэ развесці муку і ўліць у адвар з гароднінай, памешваючы варыць 5 хвілін. Пакласці раней вынятую рыбу, дадаць сечаны кроп, сметанкавае масла, накрыць вечкам і вытрымаць на слабым агні яшчэ 5 хвілін, пасля чаго зняць з агню і даць настаяцца 5-10 хвілін.
|