- рыба дробная ці рыбныя адыходы – 200 г
- судак – 240 г
- пятрушка, салера (зеляніна) - па густу
- перац чорны - па густу
- перац духмяны - на кончыку нажа
- лаўровы ліст -па густу
- цыбуля рэпчатая - 40 г
- воцат 3%-вы– 3 г
- яйка (жаўток) - 1/5 шт.
- хлеб – 30 г
- соль.
Дробную рыбу ачысціць, скласці ў рондаль, пасыпаць сечанай рэпчатай цыбуляй, зелянінай і спецыямі, заліць халоднай вадой так, каб яна пакрыла прадукты, і варыць на павольным агні 15-20 хвілін, здымаючы пену. Калі юха будзе гатовая, булён працадзіць, дадаць вычышчаны і разроблены на кавалкі судак, пасаліць і варыць яшчэ 20 хвілін. Яечныя жаўткі старанна размяшаць з воцатам, развесці 1-2 лыжкамі гарачага булёна і заправіць імі юху. Хлеб нарэзаць лустачкамі па 50 г, злёгку падсмажыць. Пры падачы ў талерку пакласці лустачку падсмажанага хлеба, кавалкі буйнай рыбы і заліць юхой.
|