(вугорская кухня)
- карп – 100 г
- сом – 75 г
- сцерлядзь – 110 г
- судак – 100 г
- цыбуля рэпчатая - 20 г
- памідоры – 25 г
- перац зялёны – 30 г
- перац чырвоны - на кончыку нажа
- соль.
Рыбу ачысціць, вытрыбушыць, прамыць, нарэзаць на кавалкі вагой каля 50 г, пасаліць. Голавы, плаўнікі і хвасты адварыць у падсоленай вадзе разам з нарэзанай цыбуляй. Калі вада закіпіць, дадаць чырвоны перац і варыць гадзіну на слабым агні. Затым адвар працадзіць, заліць ім падрыхтаваную рыбу, дадаць нарэзаны доўгімі долькамі зялёны перац, памідоры і варыць рыбу да гатовасці яшчэ 20 хвілін. Памешваць юху нельга, можна толькі час ад часу падтрасаць рондаль
|