-500 г кальмараў,
-1 цыбуліна,
-5 бульбін,
-корань пятрушкі,
-2 ст.лыжкі сметанкавага масла,
-1 ст.лыжка тамат-пасты,
-лаўровы ліст,
-чорны перац (гарошак),
-зеляніна,
-соль.
Кальмары старанна прамыць у халоднай вадзе і парэзаць на кавалкі. Заліць халоднай вадой, дадаць соль, перац, лаўровы ліст і варыць 5-10 хвілін. На сметанкавым масле абсмажыць дробна парэзаную цыбулю з тамат-пастай. У гатовы працэджаны булён пакласці бульбу, пятрушку і варыць да гатовасці. Перад падачай на стол юху пасыпаць зелянінай пятрушкі.
|