-500 - 600 г рыбы,
-цэлая ці палова курыцы,
-1 морква,
-па 1 невялікаму кораню пятрушкі і салеры,
-1 невялікая цыбуліна,
-соль па густу.
Апрацаваную (апаленую, вытрыбушаную, прамытую) курыцу заліце халоднай вадой і пастаўце на агонь. Калі закіпіць, пакладзіце моркву, пятрушку, салеру і цыбуліну, разрэзаную напалову. Пасаліце. Зніміце пену, пагатуйце. Затым выміце курыцу, карэнні і цыбулю. (Курыцу можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі другога ці закускі.) У курыны булён пакладзіце вычышчаную, прамытую рыбу. Юха павінна варыцца на вельмі маленькім агні пры ледзь прыкметным кіпенні. Пену, якая з'яўляецца выдаляйце. Па жаданні ў юху можна дадаць бульбу
|