-500 г бульбы,
-250 г пшанічнай мукі,
-2 яйка,
-50 г вады,
-200 г тварагу,
- 50 г сала,
-100 г цыбулі рэпчатай,
-соль - па густу
Бульбу ачысціць, нарэзаць невялікімі кавалачкамі, заліць халоднай вадой і паставіць на агонь. Пшанічную муку прасеяць, замясіць цеста на вадзе з яйкамі. Юшку з бульбай пасаліць, усыпаць тварог, а калі закіпіць, пакласці кавалачкі цеста, якія адшчыпваюць рукамі, дробна нарэзанае і падсмажанае з цыбуляй сала і варыць да гатовасці
|