-1,5 кг рыбы,
-2 цыбуліны,
-1 морква,
-1 корань пятрушкі,
-2 бульбіны,
-1 яйка,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-1 ст. лыжка мукі,
-1 ст. лыжка змельчанага кропу,
-соль,
-перац,
-лаўровы ліст.
Галовы, хвасты, косткі ад разабранай рыбы разам з нарэзанымі бульбай, цыбуляй, морквай і пятрушкай пакласці ў падсолены кіпень і варыць на слабьм агні 20-30 хвілін. Булён працадзіць, апусціць у яго кавалкі рыбнага філе, перац, лаўровы ліст і кіпяціць 5 хвілін. Затым рыбу выняць, абмакнуць ва ўзбітае з мукой яйка, злёгку абсмажыць (апячы - адсюль «апяканая») і зноў пакласці ў булён, гатаваць яшчэ 5 хвілін. У гатовую юшку ўсыпаць зелень, даць настаяцца. Цыбулю дробна парэзаць і злёгку абсмажыць у супавым рондалі, затым дадаць нарэзаныя кубікамі памідоры або тамат-пюрэ і тушыць 5-10 хвілін. Пасля гэтага пакласці кавалкі рыбы, нарэзаныя скрылькамі агуркі, масліны, лаўровы ліст, перац, усё заліць гарачым булёнам, пасаліць і варыць на слабым агні каля 15 хвілін. Перад падачай на стол пакласці ў салянку змельчаную зелень кропу і пятрушкі, скрылькі цытрыны.
|