-бульба - 5 шт.
-морква - 1 шт.
-корань пятрушкі - 1 шт.
-корань салеры - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 галоўкі
-капуста кветкавая - 500 г
-сліўкі - 0.25 шклянкі
-ці малако - 0.25 шклянкі
-вада - 1.5 л
-зеляніна - па густу
-соль - густу
Моркву, карані пятрушкі, салеры і цыбулю наразаюць саломкай і пасеруюць са сметанкавым маслам. Вычышчаную бульбу наразаюць долькамі, а кветкавую капусту разбіраюць на асобныя качашкі. У кіпячую ваду кладуць падрыхтаваную бульбу, вараць 10 хвілін, дадаюць капусту, пасераваныя карэнні, цыбулю і вараць 7-10 хвілін. Перад падачай на стол суп соляць, дадаюць сліўкі ці гарачае малако і змешваюць. У талерку кладуць дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі і кропу.
|