-мяса – 500 г
-бульба - 10 шт.
-корань морквы – 1 шт.
-корань пятрушкі - 1 шт.
-корань салеры – 1 шт.
- цыбуля рэпчатая – 1 галоўка
-тамат-пюрэ - 1 ст. лыжка
- масла сметанкавае – 2 ст. лыжкі
-вада - 2 л
-лаўровы ліст - па густу
-зеляніна - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
Вараць булён з мяса. Моркву, пятрушку і салеру чысцяць, наразаюць брусочкамі, а цыбулю саломкай і пасеруюць на сметанкавым масле. У кіпячы мясны булён кладуць нарэзаную лустачкамі бульбу, вараць 10 хвілін, дадаюць пасераваную гародніну, перац, лаўровы ліст, соляць і вараць 5-7 хвілін. Пры падачы на стол у талерку з юшкай кладуць кавалак варанага мяса і пасыпаюць дробна нарэзанай зелянінай.
|