-ныркі – 600 г
-грыбы сушоныя - 6 шт.
-капуста – 200 г
-бульба – 500 г
-морква – 1 шт.
-цыбуля – 1 шт.
-агуркі салёныя – 2 шт.
-смятана – 1 шклянка
-жаўток яечны – 1 шт.
- масла сметанкавае – 8 ст. лыжак
-мука – 1 г. лыжка
-булён грыбны і вада – 8 шклянак
-соль - па густу
-перац - па густу
Ныркі і салёныя агуркі падрыхтуйце, як для расольніку. Прамытыя сушоныя грыбы заліце халоднай вадой, адварыце да гатовасці, прамыйце і нарэжце саломкай. Грыбны булён працэдзіце, давядзіце да кіпення, пакладзіце капусту, нарэзаную квадрацікамі, а пасля закіпання - бульбу, нарэзаную кубікамі, і варыце 10-15 хвілін. Затым пакладзіце нарэзаныя лустачкамі вараныя ныркі, грыбы, пасераваную моркву і рэпчатую цыбулю з мукой, разведзеныя булёнам прыпушчаныя агуркі і варыце 7-10 хвілін. У канцы варкі дадайце соль і перац. Перад падачай на стол юшку запраўце свежым жаўтком, змяшаным са смятанай.
|