-курыца – 75 г
-трыбухі – 30 г
- масла сметанкавае – 15 г
-вяндліна – 50 г
-ялавічына - 50 г
-цяляціна – 50 г
-морква – 50 г
-пятрушка – 20 г
-салера – 20 г
-булачка – 30 г
-жаўток - 0.5 шт.
-смятана – 20 г
-булён - 300 г
-соль - па густу
З курыных трыбухоў і костак рыхтуюць булён, а мяса дробна сякуць са сметанкавым маслам, вяндлінай, нетлустай ялавічынай, цяляцінай, морквай, пятрушкай, салерай і падсмажваюць. Падрыхтаваную масу змешваюць з булкай, намочанай у гарачым булёне, і здрабняюць у ступцы ці прапускаюць праз мясасечку. Сырыя жаўткі яйкаў размешваюць з густой смятанай, злучаюць з падрыхтаванымі мясапрадуктамі, разводзяць працэджаным булёнам і добра выграваюць, не даводзячы да кіпення. Пры падачы пасыпаюць зелянінай пятрушкі.
|