-грыбы – 50 г
-фасоль – 1 шклянка
-бульба – 6 шт.
- цыбуля рэпчатая – 2 галоўкі
-алей сланечнікавы - 0.5 шклянкі
-соль - па густу
Грыбы прамыць, заліць халоднай вадой і адварыць. Затым дробна пасекчы. У грыбны адвар пакласці звараную фасоль, нарэзаную, невялікімі кавалачкамі, бульбу, давесці да кіпення, дадаць грыбы, пасаліць і варыць да гатовасці. Грыбную юшку заправіць пасераванай на сланечнікавым алеі цыбуляй. На стол падаваць з зелянінай кропу.
|