-ялавічына - 200 г
-цяляціна - 200 г
-курыца - 200 г
-вяндліна - 200 г
-булачка - 100 г
-смятана - 0.5 шклянкі
-яйка (жаўток) - 2 шт.
-корань морквы - 1 шт.
-корань пятрушкі - 1 шт.
-корань салеры - 2 шт.
-масла сметанкавае - 100 г
- цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-булён - 2 л
-зеляніна - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
Ялавічыну і цяляціну адлучаюць ад костак, якія здрабняюць, заліваюць халоднай вадой і вараць разам з падрыхтаванай курыцай. Звараную курыцу вымаюць з булёна, адлучаюць мяса ад костак, якія працягваюць варыць разам з іншымі косткамі 2-3 гадзіны, пасля чаго булён працэджваюць. Зваранае курынае мяса злучаюць з цяляцінай і ялавічынай, вяндлінай, вычышчанымі і нарэзанымі морквай, пятрушкай, салерай і ўсё разам два разы прапускаюць праз мясасечку з частай рашоткай. Атрыманую масу падсмажваюць на сметанкавым масле, дадаюць размочаную ў булёне булку, добра змешваюць, ізноў прапускаюць праз мясасечку, дадаюць працэджаны булён, соляць, кладуць духмяны і горкі перац, вараць некалькі хвілін і запраўляюць смятанай, змяшанай з сырымі жаўткамі і сметанкавым маслам. Пры падачы на стол юшку ў талерцы пасыпаюць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|