-400 г ялавічных костак,
-150 г курыцы,
-60 г рулета,
-150 г пшанічнага хлеба,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-1 морква,
-1 корань пятрушкі,
-0,5 кораня салеры,
-40 г сметанкавага масла,
-100 г ялавічыны ці цяляціны,
-40 г смятаны,
-2 яечных жаўтка,
-1,5 л булёна,
-зеляніна,
-соль,
-спецыі па густу.
Кураціну вараць разам з ялавічнымі косткамі. Затым курыную мякаць адлучаюць ад костак, складаюць у міску, а косткі працягваюць варыць разам з ялавічнымі косткамі яшчэ 1,5 гадзіны пры слабым кіпенні. Атрыманы булён працэджваюць. Мякаць курэй, рулет, пшанічны хлеб, размочаны ў булёне, прапускаюць праз мясасечку і масу змешваюць. Рэпчатую цыбулю, нарэзаную дробнымі кубікамі, і карэнні пасеруюць на масле. Мякаць ялавічыны ці цяляціны здрабняюць у мясасечцы, кладуць у булён і вараць. За 5-10 хвілін да канчатка варкі дадаюць масу з мякаці курэй, рулета і хлеба. Запраўляюць пасераванымі цыбуляй і карэннямі, смятанай, змяшанай з сырымі яечнымі жаўткамі. Разлітую ў талеркі юшку пасыпаюць зелянінай.
|