-6 шклянак малака,
-7 бульбін,
-4 морквы,
-2 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-1 ст. лыжка цукру,
-соль - па густу
Бульбу нарэзаць буйнымі долькамі, моркву - дробнымі. Моркву адварыць у невялікай колькасці падсоленай вады на працягу 5-10 хвілін, пакласці нарэзаную бульбу і працягваць варку да гатовасці, а затым зліць ваду. Змесціва заліць кіпячым малаком, дадаць сметанкавае масла, цукар і давесці да кіпення.
|