-малако - 5 шклянак
-вада - 3 шклянкі
-гарбуз - 1 кг
-крупа манная - 0.5 шклянкі
- масла сметанкавае - 25 г
-соль - па густу
-цукар - па густу
Здрабніць гарбуз, прыпусціць да мяккасці з вадой і сметанкавым маслам, працерці праз сіта. У атрыманую гарбузовую масу наліць малако, усыпаць манныя крупы, соль і варыць 5-10 хвілін. Да малочнай юшкі асобна на разетцы падаць цукар.
|