-бульба - 500-600 г
-трыбухі курыныя - 500 г
-проса - 125-150 г
- цыбуля рэпчатая - 100 г
-морква - 100 г
-корань пятрушкі - 50 г
-шпік (шпіг, шпек) - 50 г
- цыбуля зялёная - 50 г
-соль - па густу
-спецыі - па густу
-зеляніна - па густу
Курыныя трыбухі сварыць да гатовасці, у булён усыпаць перабранае і добра прамытае проса, нарэзаную буйнымі кубікамі бульбу, спасераваныя з салам рэпчатую цыбулю, моркву, корань пятрушкі і варыць суп да гатовасці. У канцы варкі дадаць лаўровы ліст, перац духмяны. Пры падачы пасыпаць суп дробна нарэзанымі зялёнай цыбуляй і зелянінай пятрушкі ці кропу.
|