-грыбы сушоныя - 100 г
-пярлоўка - 0.5 шклянкі
-бульба - 6 шт.
-корань пятрушкі - 1 шт.
-морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
- масла сметанкавае - 3 ст. лыжкі
-смятана - 1.5 шклянкі
-мука - 1 ст. лыжка
-квас бурачны - 1 шклянка
-вада - 1.5 л
-смятана - па густу
-зеляніна - па густу
-спецыі - па густу
-соль - па густу
Грыбы прамываюць, заліваюць 8 шклянкамі халоднай вады і вараць да гатовасці. Звараныя грыбы прамываюць, наразаюць дробнымі кубікамі, а адвар працэджваюць. У кіпячы грыбны адвар кладуць вычышчаную і нарэзаную кубікамі бульбу, вараць 10 хвілін, дадаюць звараную асобна пярлоўку, пасераваныя на масле з даданнем мукі нарэзаныя дробнымі кубікамі моркву, пятрушку і дробна нарэзаную цыбулю, нарэзаныя грыбы, перац, лаўровы ліст, бурачны квас, соляць і вараць усё 5-7 хвілін. Пры падачы на стол юшку ў талерцы запраўляюць смятанай і пасыпаюць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|