-400 г свежай рачной рыбы,
-1 морква,
-1-2 цыбуліны,
-2 бульбіны,
-соль,
-перац.
Рыбу ачысціць ад лускі, выпатрашыць, пакласці ў рондаль, заліць халоднай вадой. Калі вада закіпіць, дадаць нарэзаныя кубікамі моркву, бульбу, цыбулю, соль, перац, варыць на невялікім агні да гатоўнасці.
|