-мяса - 500 г
-капуста свежая - 0.5 качана
-бульба - 6 шт.
-морква - 2 шт.
-корань пятрушкі - 1 шт.
-корань салеры - 2 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-памідоры - 3 шт.
-сала свіное - 1 ст. лыжка
-смятана - 4 ст. лыжкі
-вада - 2 л
-лаўровы ліст - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
З мяса і костак вараць булён. Вычышчаныя і нарэзаныя кружочкамі моркву, пятрушку, салеру і цыбулю пасеруюць на свіным сале. У кіпячы працэджаны булён кладуць капусту, нарэзаную квадрацікамі, даводзяць да кіпення, дадаюць вычышчаную, нарэзаную долькамі бульбу і вараць 10-15 хвілін. Пасля гэтага дадаюць пасераваную гародніну, нарэзаныя долькамі памідоры, перац, соль, лаўровы ліст і вараць яшчэ 5-7 хвілін. Пры падачы на стол юшку ў талерцы запраўляюць смятанай.
|