-250 г мяса,
-0,75 шклянкі фасолі,
-100 г вермішэлі,
-1 цыбуліна,
-1 корань пятрушкі з зеленню,
-1 морква,
-3 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-лаўровы ліст,
-соль.
Зварыць мяса, булён працадзіць, пакласці ў яго загадзя замочаную ў халоднай вадзе фасолю. За 10-15 хвілін да канца варкі апусціць вермішзль, дадаць абсмажаныя на масле моркву, пятрушку і цыбулю. Заправіць юшку соллю і лаўровым лістом. Падаць на стол, пасыпаўшы дробна нарэзанай зеленню пятрушкі.
|