-фасоль - 0.75 шклянкі
-свініна - 250 г
-ялавічына - 250 г
-вермішэль - 100 г
-цыбуля - 1 шт.
-морква - 1 шт.
-корань пятрушкі - 1 шт.
- масла сметанкавае - 3 ст. лыжкі
-вада - 2 л
-лаўровы ліст - па густу
-зеляніна пятрушкі - па густу
-соль - па густу
Спачатку адварыце мяса з косткамі да гатовасці. Затым мяса выміце і нарэжце порцыямі, а булён працадзіце. Фасоль пасля замочвання ў халоднай вадзе пакладзіце ў працэджаны кіпячы булён і адварыце. За 12-15 хвілін да канца варкі пакладзіце вермішэль, а за 7-10 хвілін - пасераваныя на сметанкавым масле, нарэзаныя саломкай моркву, пятрушку, цыбулю, пасаліце і запраўце лаўровым лістом. Пры падачы на стол юшку ў талерцы пасыпце дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|