(Палтаўшчына)
Вельмі папулярныя ва ўкраінскай кухні юшкі, якія рыхтуюцца з бульбы, макаронных вырабаў, бабовых, гародніны, круп, грыбоў. Для падрыхтоўкі юшак выкарыстоўваюць булёны (мясны, касцяны, грыбны, рыбны), агароднінныя адвары, малако. Да юшак падаюць смятану, піражкі, галушкі, вушкі.
-500 г бульбы,
-100 г цыбулі рэпчатай,
-25 г сланечнікавага алею,
-перац,
-соль,
-лаўровы ліст,
-зеляніна кропу - па густу.
Галушкі:
-250 г мукі,
-2 яйкі,
-400 г вады.
Бульбу ачысціць, парэзаць і адварыць. Затым у адвар пакласці галушкі, пасераваную цыбулю, перац, соль, лаўровы ліст і варыць 10-15 хвілін.
Галушкі.
Замясіць прэснае цеста з мукі, яйкаў і вады. Раскачаць яго тонкім пластом, парэзаць квадрацікамі
|