-1,5 кг рыбы або 1,25 кг філе (траскі, палтуса, марскога акуня),
-3 бульбіны,
-2 цыбуліны,
-1 морква,
-2 ст. лыжкі кропу,
- 0,5 цытрыны,
-соль,
-перац,
-лаўровы ліст.
У падсоленую ваду, якая кіпіць, пакласці нарэзаныя бульбу, моркву, пятрушку, пакрышаную цыбулю і варыць да напаўгатоўнасці бульбы. Затым пакласці перац, лаўровы ліст, праз 3 хвіліны - кавалкі рыбы і варыць яшчэ 10 хвілін. У гатовую юшку ўсыпаць пасрчаны кроп, даць ёй настаяцца. Пры падачы на стол у талерку з юшкай пакласці скрылёк цытрыны.
|