-1,5 кг рыбы,
-2 цыбуліны,
-1 морква,
-1 корань пятрушкі,
-2 бульбіны,
-1 ст. лыжка змельчанага кропу,
-соль,
-лаўровы ліст,
-чорны перац гарошкам.
У падсоленую ваду, якая кіпіць, пакласці бульбу, нарэзаную вялікімі кавалкамі, галовы і хвасты рыбы, нашаткаваную цыбулю, нарэзаныя саломкай моркву і корань пятрушкі і варыць на слабым агні каля 20 хвілін. Зняць пену, пакласці лаўровы ліст і перац, гатаваць яшчэ 5 хвілін. Затым апусціць нарэзаную кавалкамі рыбу і варыць на ўмераным агні 15- 20 хвілін, калі трэба, дасаліць. Зняць з агню, усыпаць зелень, даць настаяцца на працягу 10 хвілін.
|