-500 г судака ці іншай буйнай рыбы
- 500 г дробнай рыбы,
-500 г бульбы,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-2 л вады,
-зеляніна,
-соль,
-перац.
Судака і дробную рыбу (ярша, акуня і інш.) ачысціць, прамыць і зрэзаць мякаць з костак. Косці заліць халоднай вадой і варыць 1 гадзіну. У кіпячы булён пакласці вычышчаную дробна нарэзаную цыбулю, перац, соль і працягваць варыць яшчэ 30 хвілін. Затым булён працадзіць, пакласці ў яго вычышчаную і нарэзаную долькамі бульбу, давесці да кіпення, пакласці рыбу (мякаць) і варыць да гатовасці. У канцы варкі дадаць лаўровы ліст. Пры падачы на стол юшку пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|