-трыбухі - 500 г
-бульба - 6 шт.
- масла сметанкавае - 100 г
-морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 галоўкі
-корань пятрушкі - 1 шт.
-мука - 0.5 шклянкі
-смятана - 1 шклянка
-зеляніна кропу - 50 г
-соль - па густу
Сварыць юшку з патрашкоў дамашняй птушкі, булён працадзіць, пакласці ў яго нарэзаную бульбу, злёгку падсмажаныя нарэзаныя моркву, корань пятрушкі, цыбулю і варыць да гатовасці. Юшку заправіць пасераванай мукой і смятанай. Падаваць на стол з зелянінай кропу.
|