Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    ХАЛОДНЫ АГУРОЧНЫ СУП З ГРЭЦКІМІ АРЭХАМІ

    -4 агурка,

    -300 мл. гародніннага ці курынага булёна,

    -300 мл. грэцкага ёгурта (калі рыхтуеце агурочны суп для пахудання, то можна ўзяць абястлушчаны натуральны ёгурт ),

    -2 ст. лыжкі аліўкавага ці сланечнікавага алею,

    -1 зубок часныку,

    -кроп,

    -120 г ядзеркаў грэцкага арэха,

    -сушоная молатая кінза,

    -чорны молаты перац,

    -соль.

     

    1.Памыць і пачысціць ад скуркі агуркі, дробна іх парэзаць. Пачысціць і раздушыць часнычніцай зубок часныку.

    2.Ёгурт ўзбіць відэльцам ці венцам. Змяшаць яго з гароднінным ці курыным булёнам. Дадаць выдушаны часнык, аліўкавы ці сланечнікавы алей і дробна парэзаны кроп. Ізноў ўсё ўзбіць.

    3. Дадаць дробна парэзаныя агуркі і перамяшаць. Суп пасаліць і паперчыць па густу. Паставіць суп у халадзільнік для астуджэння, накрыўшы вечкам.

    4. Ядры грэцкіх арэхаў паламаць і загартаваць на патэльні, без дадання алею. Перад падачай на стол, разліць халодны агурочны суп па талерках.

    Зверху пасыпаць ядрамі грэцкага арэха і кінзой. Дарэчы, з агурка і грэцкага ёгурта можна прыгатаваць смачны халодны соус для рыбы - ласося, тунца ці трэскі.

    Для гэтага змяшайце ёгурт з агуркамі ( 2 часці ёгурта і 1 частка агуркоў ) і ўзбіце блендэрам. Пасаліце і паперчыце па густу.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (02.08.2014)
    Праглядаў: 218 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar