- кабачкі – 500 г
- грэцкія арэхі (вычышчаныя) - 1.5 шклянкі
- часнык - 1 галоўка
- сланечнікавы алей - 3 ст.л.
- воцат - 4 ст.л.
- вада - 5 шклянак.
Арэхі растаўчы ў ступцы, часнык расцерці з соллю, змяшаць, дадаўшы
сланечнікавы алей. Усю масу добра ўзбіць (лепш драўлянай лыжкай),
паступова дадаючы воцат. Сумесь развесці халоднай кіпячонай вадой
і ўсыпаць нарэзаныя кубікамі і адвараныя кабачкі.
|