-100 г аўсяных шматкоў
-1 шклянка малака
-2 ст.л. мёда
-2 г.л. молатай карыцы
-1 г.л. апельсінавай ці цытрынавай цэдры
-соль - па густу
-чарэшня ці любыя іншыя ягады, садавіна - па густу
1. Увечар шматкі насыпаць у талерку, заліць малаком, паставіць у халадзільнік да раніцы.
2. Раніцай выкласці шматкі ў блендэр, дадаць астатнія інгрэдыенты (акрамя чарэшні), ўзбіць на працягу некалькіх хвілін.
3. Выкласці ў глыбокую талерку, упрыгожыць чарэшняй без костачак.
|