- грыбы (сушоныя) – 60 г ці грыбы (свежыя) – 300 г
- вада - 1 л
- варанае мяса, вяндліна ці каўбаса – 200 г
- агуркі ці радыска – 200 г
- яйка (укрутую) - 1 шт.
- зялёная цыбуля - 3 ст.л.
- смятана – 100 г
- кроп - па густу
-зеляніна пятрушкі - па густу
- цытрынавы сок ці цытрынавая кіслата - па густу
-цукар - па густу
- соль - па густу.
Сушоныя грыбы прамыць, замачыць на 2-3 гадзіны ў халоднай вадзе, затым сварыць у той жа вадзе да гатовасці. Булён працадзіць, грыбы здрабніць.
Свежыя грыбы адварыць, адвар працадзіць, грыбы нарэзаць саломкай ці пасячы. У астуджаны грыбны булён пакласці нарэзаныя прадукты і заправіць іх так, каб ён стаў кісла-салодкім.
Смятану і зеляніну дадаць пры падачы. Супу можна надаць кіслявы густ дадаўшы трохі квасу. Перад падачай да стала патрымаць на холадзе
|