-кефір - 400-500 мл
-бурак вараны - 200 г
-агурок свежы - 1 шт.
-радыска - 7 шт.
-цыбуля зялёная
-яйкі - 2 шт.
-сасіскі - 100 г
-сыр - 100 г
-кроп
-соль
-перац чорны молаты
-воцат вінны ці яблычны - 25 мл
Вараны бурак і агурок парэзаць на кавалачкі. Апырскаць злёгку воцатам. Даць пастаяць пакуль наразаем астатнія інгрэдыенты. Радыску вымыць і парэзаць.
Цыбулю здрабніць. Яйка адварыць, ачысціць ад шкарлупіны, пакрышыць. Бульбу і моркву адварыць у мундзіры, ачысціць і парэзаць кубікамі.
Сыр (па жаданні), пажадана мяккі, можна плаўлены, парэзаць кубікамі. Сасіскі адварыць і парэзаць.
Замест сасісак можна ўзяць варанае мяса. Ўсё змясціць у салатнік, пасаліць, паперчыць, перамяшаць.
Заправіць халодным кефірам. Калі кефір занадта густы, развесці яго халоднай вадой. Упрыгожыць халодны суп кропам.
|