- 200 мл кефіру
-150 мл кіпячонай вады
-100 г свежых агуркоў
-50 г радыскі
- 10 г балгарскага перцу
-10 г зеляні пятрушкі
-10 г зялёнай цыбулі
- 5 г солі.
Нашаткаваць дробна агуркі, радыску, зялёную цыбулю, балгарскі перац, пятрушку і ўсё гэта апусціць у кефір, змяшаны з астуджанай кіпячонай вадой.
Пасаліць, перамяшаць і астудзіць у халадзільніку ці апусціць у кожную порцыю па кавалачку харчовага лёду, пасыпаць сечанай зелянінай.
Такі суп выдатна спаталяе смагу.
|