-5 памідораў
-1 буйны салодкі перац
-120 г зялёнай часткі цыбулі-парэі
-50 г вычышчаных ядраў грэцкіх арэхаў
-3 долькі часныку
-соль- па густу
-соус “Табаско” - па густу
1. Ставім ў рондальчыку на агонь 2-2,5 шклянкі вады.
2. Прамываем і абсушваем усю гародніну. Салодкі перац пазбаўляем ад пладаножкі і насення, наразаем кавалачкамі і апускаем у кіпячую падсоленую ваду, у якой варым перац 4-5 хвілін.
3. За гэтыя хвіліны наразаем памідоры долькамі і дадаем іх да перцу.
4. Чысцім часнык, наразаем уздоўж на 6-8 частак і апускаем у рондаль.
5. Засталося нашаткаваць тонкімі кружочкамі цыбулю-парэю, засыпаць яе ў суп, даць закіпеціць, пасаліць - і зняць з агню.
6. Пакуль суп астывае - для хуткасці можна змясціць рондаль у вялікую міску з вадой і лёдам - у нас ёсць час растаўчы грэцкія арэхі ў ступцы ці з дапамогай блендэра.
7. Разліваем суп па талерках, дадаем па густу па некалькі кропель соусу Табаско і пасыпаем грэцкімі арэхамі.
|