- сушоныя грыбы – 50 г
- вада - 1 л
- пятрушка ці салера (корань) - 1-2 шт.
- морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- соус бешамель
- зеляніна - па густу.
Прамыць 50 г грыбоў і замачыць у халоднай вадзе на 1 гадзіну. Грыбы дробна насекчы, заліць гарачай вадой і давесці да кіпення. Дадаць нарэзаныя 1-2 кораня пятрушкі ці салеры, моркву і дробна насечаную цыбуліну.
Варыць грыбы і гародніну да мяккасці. Прыгатаваць соус бешамель на гароднінным адвары, увесці ў суп і праварыць яго яшчэ 5-6 хвілін. Падаваць халодным.
У талерку дабавіць зеляніну. Такі суп прыемна пасёрбаць у гарачае надвор'е, пакуль яшчэ няма свежых грыбоў, а леташнія запасы сушоных яшчэ не знясіліліся
|