-гарбуз мушкатавы - 500 г
-бульба - 100 г
-малако - 100 мл
-цыбуля рэпчатая - 50 г
-часнык - 1 зубчык
-арэхі грэцкія - 20 г
-зеляніна - 10 г
-соль - 5 г
-алей аліўкавы - 4 ст. лыжкі
1. Гарбуз запякаем у духоўцы ці прыпускаем да гатовасці, каб быў мяккі. Астуджаем, блендэрам ці чоперам пераціраем у пюрэ далікатнай кансістэнцыі.
2. Бульбу чысцім і прыпускаем у малацэ, дадаўшы дробку солі. Астуджаем, размінаем да аднастайнай пюрэпадобнай масы.
3. Цыбулю і часнык абсмажваем да залацістага колеру на аліўкавым алеі.
4. Арэхі размолваем.
5. Гатовую масу з гарбуза і бульбы злучаем і ў рондальчыку награваем да тэмпературы падачы.
6. Дадаем цыбулю з часныком, змешваем.
7. Выкладваем у супніцу, зверху ўпрыгожваем зелянінай, пасыпаем арэшкамі.
|