
- курыца – 300 г
- кабачкі – 150 г
- баклажаны – 150 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- яйка - 1 шт.
- сыроватка – 100 г
- мука - 1 ст.л.
- сок цытрыны
- сметанкавае масла – 40 г
- соль - па густу.
Курыцу сварыць у падсоленай вадзе разам з вычышчанай і дробна
нарэзанай цыбуляй. Мяса выняць з булёна, вызваліць ад костак і
дробна нарэзаць. Гародніну ачысціць, дробна нарэзаць і пакласці ў
кіпячы булён. Калі яна сварыцца заправіць суп сыроваткай мукой і
яйкам, уліць цытрынавы сок, ізноў пакласці курынае мяса і дадаць
сметанкавае масла.

|