-2 шклянкі крухмалу,
-1 яйка,
-1-2 ст. лыжкі цукру,
-20 г сметанкавага масла,
-1,5 л малака,
-соль.
Крухмал развесці вадой, дадаць яйка, соль, цукар, перамяшаць. Цеста павінна быць вадкім, як для блінцоў.
Выпечы на патэльні тонкія бліны, нарэзаць іх саломкай, злёгку падсушыць, затым пакласці ў ваду, якая кіпіць, зварыць.
Локшыну перакласці ў гарачае малако, дадаць масла, па смаку цукар і соль і паставіць у гарачую духоўку на 10-15 хвілін.
|