-2 шкл. малака
-1/2 шкл. аўсяных круп
-дробка солі
-1 вялікая ці 2 маленькіх грушы
-1 ст.л. цукру
-1 ст.л. (20 г) сметанкавага масла
Ўскіпяціць малако, дадаць дробку солі і ўсыпаць аўсянку. варыць на маленькім агні 10 хвілін (у залежнасці ад круп, глядзіце рэкамендацыі на пакаванні), адставіць, каб суп трохі астыў Ў патэльні разагрэць масла і цукар, і ўсыпаць вычышчаную і парэзаную як вам больш падабаецца грушу.
Тушыць пакуль груша не стане празрыстай. Выліваем суп у міску, зверху выкладваем грушу.
P.S. Замест грушы можна выкарыстоўваць любы фрукт, які вам больш па душы.
|