- дыня – 600 г
- малако - 5 шклянак
- яйка (жаўток) - 1 шт.
- цукар - 1 ст.л.
Вычышчаную дыню здрабніць, скласці ў рондаль, дадаць цукар і тушыць у зачыненым посудзе да гатовасці.
Затым малако змяшаць з яечным жаўтком, нагрэць, не даючы закіпець, зняць з агню, астудзіць і дадаць у тушаную дыню.
Падаць на стол халодным.
|