- сярэдні качан кветкавай капусты,
-5 шклянак кіпеню,
-3 ст. лыжкі круп,
-2 шклянкі малака,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-зеляніна.
Качан сярэдняй велічыні ачысціць і падзяліць на суквецці, заліць кіпенем, пасаліць і варыць, пакуль капуста не стане мяккай.
Дадаць крупы і ў канцы варкі даліць свежае малако. Суп давесці да кіпення, зняць з агню, пакласці сметанкавае масла і заправіць дробна нарэзанай зелянінай.
Булён для супу. Зеляніну кветкавай капусты, бацвінне і верхавіны морквы можна выкарыстоўваць для булёна.
Зеляніну трэба добра прамыць, пакласці ў рондаль, закіпяціць. Прыгатаваны такім чынам булён можна дадаваць у суп-пюрэ і іншыя супы.
|