- кефір ці кісляк - 1 л
- варанае мяса (ялавічына, свініна, бараніна) – 150 г
- зялёная цыбуля (сечаная) - 3 ст.л.
- агуркі ці радыска – 150 г
- смятана - 3 ст.л.
- яйка (зваранае ўкрутую) - 1 шт.
- кроп (сечаны) - 1 ст.л.
- цукар - па густу
-соль - па густу.
У кефір пакласці нарэзанае маленькімі кубікамі халоднае адваранае мяса, кавалачкі свежага агурка ці радыскі (можна тое і іншае разам), сечанае яйка, смятану.
Сечаную зялёную цыбулю расціраць з невялікай колькасцю солі, пакуль не вылучыцца сок, пасля чаго пакласці яе ў акрошку.
Заправіць сечаным кропам, соллю і дробкай цукру, патрымаць каля 30 хвілін на холадзе і адразу падаць да стала.
|