- хлебны квас - 1 л
- нішчымнае мяса (варанае) - 100 г
- квашаная капуста – 150 г
- зялёная цыбуля (сечаная) - 4 ст.л.
- агурок - 1 шт.
- бульба (вараная) - 3 шт.
- смятана - 3 ст.л.
- яйка (укрутую) - 2 шт.
- гарчыца - 1 г.л.
- цукар - па густу
-соль - па густу
- кроп (сечаны) - 2 ст.л.
Мяса (вяндліну, каўбасу), бульбу і агурок нарэзаць маленькімі кубікамі, капусту здрабніць, зялёную цыбулю расцерці з соллю.
Жаўткі змяшаць з гарчыцай, соллю, цукрам, смятанай і квасам. Падрыхтаваныя прадукты пакласці ў квас.
Акрошку канчаткова пасаліць і патрымаць некаторы час на холадзе. Квас можна замяніць кісляком ці сыроваткай.
|