Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    МЯСНЫ СУП З ГРЭЦКІМІ АРЭХАМІ

    - вада - 2 л;

    -мяса (свініна) - 300 г;

    -грэчка - 80 г;

    -грэцкі арэх - 2/3 шкл.;

    -бульба - 3 шт;

    -цыбуля - 1 шт.;

    -морква - 1 шт.;

    -смятана - 150 мл;

    -алей;

    -соль,

    -спецыі.

     

    1.Мяса прамыйце, парэжце невялікімі кавалачкамі, складзіце ў глыбокую місачку, заліце кіпячай вадой, зліце ваду і паўтарыце гэтыя дзеянні 3-4 разы, затым прамыйце мяса халоднай вадой. Пры такой працэдуры булён атрымаецца празрыстым.

    2. Выкладзіце мяса ў рондаль, заліце вадой. Калі вада закіпіць, пасаліце.

    3. Пакуль мяса будзе варыцца, прыгатуйце зажарку. Цыбулю і моркву пачысціце, памыйце. Цыбулю нарэжце кубікамі, моркву натрыце на буйную тарку.

    4. На алеі падсмажце спачатку цыбулю, затым дадайце моркву.

    5. Грэцкія арэхі ачысціце ад шкарлупіны, падзеліце на невялікія часткі, дадайце да зажаркі, трохі патушыце разам з гароднінай.

    Грэцкія арэхі рэкамендуецца купляць у шкарлупіне неабчышчанымі. Такія арэхі не толькі танней, але і значна смачней і даўжэй застаюцца свежымі.

    Выбіраючы арэхі, сачыце за тым, каб шкарлупіна была чыстай, без расколін і пашкоджанняў.

    Паспрабуйце патрэсці арэх, калі ён грукоча, то, хутчэй за ўсё, ён стары і сухі. Выдатна, калі ёсць магчымасць, перш чым купіць арэх яго паспрабаваць.

    6. Дадайце зажарку ў суп.

    7. Бульбу ачысціце, нарэжце невялікімі кавалачкамі. Праз 35 -40 хвілін пасля таго, як пачало варыцца мяса, дадайце ў суп бульбу.

    8. Праз 5 хвілін дадайце ў суп прамытыя грачаныя крупы. Па густу дадайце ў суп спецыі. Праз 15 хвілін суп гатовы.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (01.08.2014)
    Праглядаў: 232 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar