(суп гарохавы з баранінай)
- бараніна - 115 г,
-гарох лусканы - 50 г,
-цыбуля рэпчатая - 15 г,
-сала баранавае - 10 г,
-перац молаты чырвоны,
-соль.
Бараніну сякуць (па 2-3 кавалачка з костачкай на порцыю), заліваюць вадой і вараць разам з гарохам і перцам. Цыбулю дробна наразаюць, пасеруюць і кладуць у суп за 15-20 хвілін да гатовасці.
|