(суп гарохавы з баранінай)
-бараніна - 140 г (2-3 кавалачка),
-гарох лусканы - 50 г,
- цыбуля рэпчатая - 15 г,
-сала барановае ці масла топленае - 10 г,
- перац молаты чырвоны,
-соль.
Бараніну сякуць (па 2-3 кавалачка з костачкай на порцыю), злёгку абсмажваюць, заліваюць вадой і вараць разам з гарохам і перцам. Цыбулю дробна наразаюць, пасеруюць і кладуць у суп за 15-20 хвілін да гатовасці.
|