Гэту салянку рыхтуюць, як правіла ўжо 1 студзеня. Нішто раніцай не можа параўнацца са сподачкам гарачэй саляначкі.
-курыца - 500 г,
-сасіскі - 100 г,
-сардэлькі - 100 г,
-каўбаса вэнджаная - 100 г,
-вэнджанае мяса - 100 г,
-салёныя агуркі - 2 шт.,
-морква - 1 шт.,
-бульба - 2 шт.,
-цыбуля - 2 шт.,
-каперсы 3-4 шт.,
-таматавая паста,
-алей,
-соль.
Сварыце булён з курыцы. Затым курыцу дастаньце і дробна нарэжце. Моркву натрыце на буйнай тарцы, парэжце цыбулю і абсмажце гародніну на патэльні з алеем. Потым дадайце таматавую пасту і тушыце ўсё гэта яшчэ некалькі хвілін. У булён дадайце дробна нарэзаныя бульбу і салёныя агуркі. Парэжце сасіскі, сардэлькі, вэнджаную каўбасу і вэнджанае мяса. Усё гэта, уключаючы нарэзаную курыцу, пакладзіце ў булён. І не забудзьцеся пра падсмажаную гародніну. Апошнімі пакладзіце каперсы. У гатовую страву ў талерку дадайце дольку цытрыны, алівы і масліны
|