- 1 шкл. фасолі;
- 3 - 4 шт. бульбы сярэдняга памеру;
- 1 сярэдняя цыбуліна;
- 1 морква сярэдняга памеру;
- 4 грэцкіх арэха;
- 3 ст. л. алею;
- чорны молаты перац - па густу;
- соль - па густу;
- лаўровы ліст;
- кроп.
Фасоль замочваем у гарачай вадзе на 30 хвілін (можна замачыць у халоднай на 3-4 гадзіны). Затым зліваем ваду.
У рондаль наліваем 2 літра халоднай вады, выкладваем фасоль. Варым 1,5-2 гадзіны з моманту закіпання на павольным агні пры зачыненым вечку да гатовасці фасолі.
Бульбу прамываем вадой, чысцім, наразаем кубікамі. Выкладваем бульбу да фасолі. Калі бульба закіпіць, кладзем у суп лаўровы ліст і солім.
Працягваем варыць на павольным агні. Пакуль варыцца бульба, наразаем дробнымі кубікамі цыбулю, шаруем на буйнай тарцы моркву.
У патэльню наліваем алей, выкладваем цыбулю, абсмажваем да празрыстасці. Да цыбулі выкладваем моркву, абсмажваем на павольным агні да гатовасці.
Калі бульба гатова, выкладваем у рондаль смажанку з цыбулі і морквы, праварваем 5 хвілін. Арэхі здрабняем (дробна). Кладзем арэхі ў суп.
Перчым. Пасыпаем дробна нарэзаным кропам. Вымаем лаўровы ліст. Даем настаяцца 30 хвілін і больш. Нішчымны суп з фасоллю і арэхамі гатовы!!!
|