- піва - 1 л
- невялікая булка - 1 шт.
- смятана – 200 г
- яйка (жаўток) - 4 шт.
- цукар - 1 ст.л.
- карыца - па густу
- соль.
Піва закіпяціць з карыцай і дробна накрышанай мякаццю булкі. У асобным посудзе ўзбіць смятану з 4 жаўткамі, цукрам і соллю. Гарачае піва павольна ўліць у жаўткова-смятанавую сумесь і старанна перамяшаць. Пакінуць на павольным агні да загусцення. Выліць у нагрэтую супніцу. Падаваць у булённых кубках.
|