Гэты суп падаваўся на сняданак, пакуль яго не выцесніла на польскім стале кава. У эмаляваным рондалі закіпяціць 3/4 л светлага піва, дадаць 1/4 л густой смятаны. Гарачы суп адразу ж заправіць 3 сырымі жаўткамі, расцёртымі да пышнасці з 80-100 г цукру. У кожную талерку пакласці трохі пакрышанага некіслага тварагу і заліць гарачым супам. Асобна падаць падрумяненыя на масле грэнкі
|